БЕЛ Ł РУС

Аляксей Арастовіч заклікаў не паддавацца эмоцыям і не дэгуманізаваць праціўніка

21.03.2022 / 18:54

Nashaniva.com

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заклікаў не дэгуманізаваць праціўніка і ўстрымацца ад заклікаў здзекавацца над палоннымі або помсціць дзецям вайскоўцаў Ён патлумачыў, што такія выпадкі сур'ёзна б'юць па іміджы Украіны і толькі ўскладняюць сітуацыю.

Аляксей Арастовіч.

Так Арастовіч адрэагаваў на словы кіраўніка ўкраінскага Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя Генадзя Друзенкі, які раней у жывым эфіры на ўкраінскім ТБ заявіў аб намеры кастрыраваць палонных расійскіх салдат.

Пасля Друзенка прызнаў, што гэта былі толькі эмоцыі, а насамрэч, вядома, ніхто нікога кастрыраваць не збіраецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула