БЕЛ Ł РУС

Сын аднаго з калабарантаў, якія хочуць стварыць «Херсонскую народную рэспубліку», звярнуўся да бацькі з просьбай апамятацца

21.03.2022 / 20:27

Nashaniva.com

 16 сакавіка расійскія акупанты заявілі пра стварэнне ў Херсоне «Камітэта выратавання «За мір і парадак», у склад якога ўвайшлі мясцовыя прарасійскія палітыкі. Сын аднаго з іх, Георгія Калёнава, звярнуўся да бацькі і ягоных паплечнікаў з відэазваротам.

«Ваша сляпая любоў да Расіі і вар'ята Пуціна не зможа пераканаць людзей, якія хочуць проста жыць, любіць, ствараць і будаваць у гэтай цудоўнай краіне», — сцвярджае Дзмітрый Калёнаў.

І просіць бацьку адумацца, пакуль не позна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула