БЕЛ Ł РУС

На сайце расійскай «Камсамолкі» нейкі час правісела інфармацыя, што на вайне ва Украіне загінуў 9861 расійскі салдат

21.03.2022 / 22:50

Nashaniva.com

Пры гэтым выданне спасылалася на Міністэрства абароны, хоць на брыфінгах ведамства такая інфармацыя не прыводзілася.

 

Зараз гэты фрагмент з нататкі «Камсамолкі» выдалены. Зрабілі гэта пасля таго, як на лічбы нарэшце звярнулі ўвагу і пачалі пра іх пісаць. З часу публікацыі тэксту прайшлі суткі.

Рэдакцыя «Камсамолкі» неўзабаве дала тлумачэнне сітуацыі, спаслаўшыся на ўзлом адмінкі сайта выдання і назваўшы размешчаную інфармацыю фэйкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула