БЕЛ Ł РУС

Кошт прастаўлення апастыля павысілі ў 10 разоў

22.03.2022 / 10:27

Nashaniva.com

Цяпер паслуга каштуе 5 базавых велічыняў (160 рублёў) замест 0,5 БВ (16 рублёў), як было раней.

Рэзкае павышэнне кошту адбылося ў рамках указа Лукашэнкі ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі». Частка гэтага ўказа была апублікаваная пад грыфам «для службовага карыстання».

Апастыль — гэта штамп з парадкавым нумарам дзяржаўнай рэгістрацыі. Ён патрэбны для пацвярджэння афіцыйных папер за мяжой. 

Пасля пачатку вайны ва Украіне пачалася новая хваля эміграцыі з Беларусі, а ва ўстановы, якія займаюцца прастаўленнем апастыля выстраіліся даўжэзныя чэргі. Некаторы час «па тэхнічных прычынах» гэтая паслуга была недаступная, цяпер яе аказанне аднавілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула