Жыхарку Мінска затрымалі за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
Стала вядома пра затрыманне 34-гадовай мінчанкі Юліі Макась.
Праўладныя каналы паведамляюць, што ГУБАЗіК прыйшоў да яе з ператрусам, бо жанчына «аднабока распаўсюджвала свае прафашысцкія ідэі ў падтрымку ўкраінскіх радыкальных нацыяналістаў».
Папярэдне, пасля ператрусу жанчыну затрымалі, супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).