Палітвязня Яўгена Афнагеля могуць перавесці на тры гады ў «крытую» турму
Камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады, расказала праваабаронцам жонка палітвязня.
Суд па справе «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоваў рэжыму» павінен адбыцца ў красавіку.
Нагадаем, у пачатку сакавіка Яўгена перавялі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц.
25 мая 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім асудзілі Паўла Севярынца, Паўла Юхневіча, Андрэя Войніча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага.