БЕЛ Ł РУС

Неафіцыйна: Каля 40 расійскіх дыпламатаў будуць высланыя з Польшчы за шпіянаж

23.03.2022 / 11:37

Nashaniva.com

Польскія ўлады вырашылі выслаць з Польшчы каля 40 расійскіх дыпламатаў за іх дзейнасць, якая не адпавядае статусу дыпламата. Пра гэта стала вядома парталу Onet з ўрадавых крыніц, але афіцыйнага пацверджання няма.

У сераду раніцай па гэтым пытанні быў тэрмінова выкліканы пасол Расійскай Федэрацыі ў Польшчы Сяргей Андрэеў.

Учора з тэрыторыі пасольства Расіі ў Варшаве валіў дым. Хутчэй за ўсё, там палілі дакументы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула