БЕЛ Ł РУС

Шухер у ДАІ Брэсцкай вобласці

18.08.2009 / 09:24

Nashaniva.com

Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці з 17 жніўня перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Сахарчук,

гэта абумоўлена ростам ДТЗ на дарогах рэгіёну.

У прыватнасці, за апошнія тры дні, 14—16 жніўня, у Брэсцкай вобласці зафіксавана 10 ДТЗ, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 13 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Гэта прыкладна на 30—35% больш, чым звычайна ў перадвыхадныя і выхадныя дні.

«Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ сканцэнтравалі на парушальніках хуткаснага рэжыму, нецвярозых вадзіцелях, няпропуску пешаходаў на пешаходных пераходах, а таксама на парушэннях самімі пешаходамі правілаў дарожнага руху. Акрамя таго, зроблены акцэнт на выкарыстанне пешаходамі святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Да ўсіх парушальнікаў правілаў дарожнага руху будуць прымяняцца жорсткія меры адміністрацыйнага ўздзеяння», — адзначыла Сахарчук.

Да правядзення гэтых мерапрыемстваў прыцягнуты ўвесь асабовы склад ДАІ, а таксама супрацоўнікі іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі.

З пачатку 2009 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зарэгістравана 419 ДТЗ (на 115 менш, чым за аналагічны перыяд 2008 года), у якіх 90 чалавек загінулі (на 14 выпадкаў менш) і 419 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці (на 159 менш).

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула