БЕЛ Ł РУС

Берасцейцу, які пару тыдняў таму прынёс кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку, прысудзілі 15 сутак арышту

23.03.2022 / 14:4

Nashaniva.com

Алег Вялаў — вядомы ў горадзе актывіст, які пратэставаў супраць акумулятарнага завода.

8 сакавіка берасцейскія сілавікі не пусцілі людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі, а Вялава, які нёс кветкі, затрымалі на падыходах. Трое сутак ён правёў у ІЧУ. Пазней суд некалькі разоў пераносілі праз памылкі ў пратаколе. 

У выніку Вялаву сёння суддзя Ленінскага раёна Берасця Дзмітрый Куроўскі прысудзіў 15 сутак арышту за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (24.23 КаАП РБ).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула