Зяленскі запрасіў Папу Францыска ва Украіну
Уладзімір Зяленскі запрасіў Папу Рымскага Францыска выступіць у перагаворах паміж Украінай і Расіяй.
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Твітары.
«Вітаў бы пасрэдніцкую ролю Апостальскай Сталіцы ў спыненні чалавечых пакут. Падзякаваў за малітвы за Украіну і мір,» — напісаў Зяленскі пасля тэлефоннай размовы з пантыфікам.