БЕЛ Ł РУС

Столтэнберг выключыў адпраўку войск НАТА ва Украіну

23.03.2022 / 17:43

Nashaniva.com

Генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг падкрэсліў, што блок не з'яўляецца бокам канфлікту, а падтрымлівае Украіну ў яе праве на абарону.

Фота: Michael Probst, AP

«НАТА аказвае падтрымку Украіне, але не з'яўляецца бокам канфлікту. НАТА не будзе ўводзіць войскі ва Украіну», — заявіў Столтэнберг.

«Надзвычай важна аказваць падтрымку Украіне… У той жа час, надзвычай важна не дапусціць, каб гэты канфлікт ператварыўся ў паўнамаштабную вайну», — дадаў ён.

Генеральны сакратар таксама заклікаў Расію спыніць «гэтую небяспечную, безадказную ядзерную рыторыку», бо яна ніколі не зможа выйграць ядзерную вайну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула