БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы памер сярэдняга заробку за люты

24.03.2022 / 17:19

Nashaniva.com

Сярэдні налічаны («бруднымі») заробак у лютым склаў 1563 рублі, паведаміў Белстат. 

Калі адмінусаваць падаткі, то гэта будзе 1344 рублі.

У пераліку на сярэдні курс даляра (2,6045) у лютым — 600 даляраў «бруднымі» і 516 «чыстымі».

Калі ж браць курс даляра на заўтра (3,1952), то гэта будзе 489 даляраў «бруднымі» і 420 чыстымі.

У студзені сярэдні заробак «бруднымі» быў 1477,8 рубля (572 даляры).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула