БЕЛ Ł РУС

Недаплацілі $246 мільёнаў

18.08.2009 / 12:30

ЯМ, паводле afn.by

Беларусь павялічыла пратэрмінаваную запазычанасць за газ да $246 мільёнаў

На 1 ліпеня запазычнасць за пастаўкі газу дасягнулі $246 мільёнаў, паведамляе Белстат. У параўнанні з чэрвенем запазычанасць павялічылася яшчэ на 13,1%.

Імпарт газа ў студзені-чэрвені скараціўся на 32,7% у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Цяпер ён складае 7239,4 мільёна кубаметраў.

У першым паўгоддзі сярэдняя цана на газ была роўная $186 за тысячу кубаметраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула