БЕЛ Ł РУС

Італія праляцела міма ЧС па футболе, прайграўшы Паўночнай Македоніі: вынікі стыкаў

25.03.2022 / 08:39

Nashaniva.com

У чацвер у Еўропе прайшлі першыя матчы плэй-оф чэмпіянату свету па футболе 2022 года. Дзве гульні з розных прычын не адбыліся.

Фота: Reuters.com

Чэмпіён Еўропы зборная Італіі сенсацыйна прайграла Паўночнай Македоніі з лікам 0:1, прапусціўшы на апошняй хвіліне, і выбыла з далейшай барацьбы. Прычым Італія прапускае чэмпіянат свету другі раз запар.

Партугалія выйграла ў Турцыі з лікам 3:1. Такім чынам у заключным стыку за права гуляць на мундыялі 29 сакавіка згуляюць Партугалія і Паўночная Македонія.

Швецыя перамагла Чэхію 1:0, а Уэльс — Аўстрыю — 2:1.

Матч Расія — Польшча адменены з-за сітуацыі вакол Украіны, у наступны раўнд выйшла Польшча, яна і згуляе 29 сакавіка са Швецыяй. 

Матч Шатландыя — Украіна перанесены на чэрвень. Яго пераможца згуляе з Уэльсам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула