БЕЛ Ł РУС

Затрымалі ксяндза ў Лынтупах

27.03.2022 / 11:58

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

24 сакавіка ў гарадскім пасёлку Лынтупы быў затрыманы ксёндз Андрэеўскага касцёла. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ горада Паставы. 

Фота: «Віцебскі кур'ер»

Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманага ў Лынтупах святара зваць Аляксандр Баран.

Ëн ураджэнец Браслаўшчыны, са Слабодкі. На фота — ён у зялёнай майцы разам з жыхарамі Лынтуп на акцыі за свабодныя выбары і супраць лукашэнкаўскага беззаконня ў 2020 годзе.

Фота: globustut.by, Андрэй Дыбоўскі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула