БЕЛ Ł РУС

Расія запусціла рэкордную колькасць ракет па Украіне, але іх амаль усе збілі

27.03.2022 / 17:35

Nashaniva.com

26 сакавіка Расія выпусціла рэкордную аднамомантавую колькасць ракет па тэрыторыі Украіны, падлічыў The Insider на аснове звестак сваіх крыніц.

Фота: Андрэй Марынка, УНІАН

52 ракеты былі выпушчаныя з караблёў Чарнаморскага флоту з акваторыі Севастопаля і не менш за 18 — з тэрыторыі Беларусі.

Агульны кошт гэтых ракет перавышае $340 млн прамых вытворчых выдаткаў у цэнах 2020 года, а з улікам лагістыкі — да паўмільярда даляраў за адзін раз толькі залпамі з караблёў Чарнаморскага флоту.

Пры гэтым СПА Украіны паставіла рэкорд па збітых цэлях: з як мінімум 70 выпушчаных Расіяй ракет даляцелі толькі восем. Астатнія былі знішчаны ў небе.

Расія праводзіла абстрэл у тым ліку па тэрыторыі, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы Польшчы. У той жа дзень там знаходзіўся з візітам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Таксама 26 сакавіка у Польшчы з візітам была і Святлана Ціханоўская.

Раней крыніцы The Insider паведамлялі, што Расія 26 сакавіка выпусціла па тэрыторыі Украіны да 50 ракет. Частка з іх ударыла па Львове: расійскі бок абстраляў склад паліва і абаронны аб'ект.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула