БЕЛ Ł РУС

З-за вайны ва Украіне загінулі 143 дзіцяці

28.03.2022 / 9:52

Nashaniva.com

143 дзіцяці загінулі і 216 параненыя за час поўнамаштабных баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны, якія вядзе Расія, паведаміў Офіс генеральнага пракурора.

27 сакавіка расійскімі вайскоўцамі былі абстраляныя вёскі Ізюмскага раёна Харкаўскай вобласці. У выніку абстрэлаў загінулі трое дзяцей і адзін атрымаў раненні.

Праз абстрэл акупантамі Луганшчыны двое дзяцей атрымалі раненні.

Таксама 27 сакавіка ў выніку абстрэлу пасёлка ў Фастаўскім раёне Кіеўскай вобласці было параненае дзіця. А ў Херсонскай вобласці ў шпіталі ад ранаў памёр 15-гадовы хлопец, якія атрымаў у выніку артылерыйскага абстрэлу.

Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Кіеўскай вобласці — 67, Харкаўскай — 49, Данецкай — 53, Чарнігаўскай — 38, Мікалаеўскай — 30, Луганскай — 27, Запарожскай — 21, Херсонскай — 24, у Кіеве — 16, Жытомірскай вобласці — 15 і Сумскай — 14.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула