БЕЛ Ł РУС

Берасцейца абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі з-за артыкула ў «Вікіпедыі»

28.03.2022 / 13:44

Nashaniva.com

Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 30-гадовага жыхара Брэста ў «здзяйсненні дзеянняў, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь».

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны «з 29 снежня 2020 года па 30 красавіка 2021 года прадставіў грамадскасці загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці праваахоўных і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь: размясціў недакладную інфармацыю на інтэрнэт-сайтах замежнай арганізацыі «Вікімедыя, Інк.» (ЗША) і міжнароднай арганізацыі «Міжнароднае таварыства правоў чалавека» (Германія)».

Акрамя таго, абвінавачаны нібыта «перадаў загадзя ілжывыя звесткі аб датычнасці органаў улады да забойства ў кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама да катаванняў і забойстваў людзей», паведамляюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула