БЕЛ Ł РУС

Пад лінейку: УС РФ уручную наводзяць мінамётныя разлікі. У ЗША такога няма 40 год

28.03.2022 / 14:20

Nashaniva.com

Часткі ПДВ РФ выкарыстоўваюць ручныя спосабы разліку, ад якіх у арміі ЗША адмовіліся больш за 40 гадоў таму. Украінскія ўзброеныя сілы таксама камп'ютарызавалі працэс.

Амерыканскі блогер Роб Лі звярнуў увагу на рэпартаж расійскіх СМІ, у якім вайсковец пры дапамозе лінейкі праводзіць разлік для стральбы для мінамётаў.

Russian VDV 120mm Sani mortar crews in Kyiv Oblast. https://t.co/dGqlMsWUiU pic.twitter.com/GWcztwKjVT

— Rob Lee (@RALee85) March 27, 2022

Як піша журналіст Трэнт Цяленка, амерыканскае войска ўжо больш за 40 гадоў праводзіць разлікі не ўручную. «Гэтае «элітнае» падраздзяленне больш чым на 40 гадоў адстае ад сучаснага стану сухапутных войскаў ЗША», — напісаў ён.

Праца артылерыі і мінамётаў камп'ютарызаваная. Ад ручных разлікаў таксама адышлі і ва Узброеных сілах Украіны. Выкарыстанне камп'ютарных разлікаў дае магчымасць павысіць дакладнасць стральбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула