БЕЛ Ł РУС

Святара аштрафавалі за налепку з антываенным надпісам

28.03.2022 / 17:36

Nashaniva.com

Святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Васіль Ягораў, пробашч парафіі Божай Маці Бялыніцкай, быў сёння падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь. Суд над ім адбыўся ў Магілёве, піша канал «Хрысціянская візія».

Святар быў затрыманы 25 сакавіка. Прычынай стала налепка на аўтамабілі з надпісам «Украіна, прабач». З 25 па 28 сакавіка Ягораў прабыў у ізалятары часовага ўтрымання.

Васіль Ягораў — шматдзетны бацька, актывіст абароны традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў. Ён ўдзельнічаў у дзейнасці дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула