Намесніка старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў арыштавалі на 15 сутак
Намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Аляксандр Еўдакімчык быў арыштаваны вечарам 23 сакавіка.
На наступны дзень яго асудзілі па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Суд прызначыў Аляксандру 15 сутак арышту.
Паведамляецца, што Еўдакімчык толькі нядаўна выйшаў на волю пасля 17-сутачнага арышту. 24 лютага ў офісе прафсаюза адбыўся ператрус, пасля якога Аляксандра брутальна затрымалі, а потым асудзілі.