БЕЛ Ł РУС

Праблемы беларусаў, вымушаных перабрацца з Украіны ў Польшчу, пачалі абмяркоўвацца ў польскім МУС 

29.03.2022 / 18:40

Nashaniva.com

29 сакавіка прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай. Гэтая група была створаная ў Міністэрстве ўнутраных спраў у выніку нядаўняга візіту Ціханоўскай у Польшчу. У групу з беларускага боку ўваходзяць прадстаўніца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і прадстаўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС).

Святлана Ціханоўская ў Варшаве. Фота Паўла Крычко.

На сустрэчы абмяркоўваліся наступныя важныя для многіх беларусаў пытанні:

Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Барташ Гарадзецкі з гэтай нагоды запэўніў:

«Усе беларусы, якія прыбылі з Украіны, знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы легальна і не павінны баяцца за сваю бяспеку. Афармленне побыту — гэта фармальна-прававое пытанне, якое патрабуе часу для яго рашэння, а таксама зменаў у заканадаўстве. Беларусы могуць быць упэўненыя, што Польшча іх падтрымлівае». 

Сустрэчы працоўнай групы МУС з удзелам Офіса Ціханоўскай і ЦБС будуць праходзіць на рэгулярнай аснове. Наступная сустрэча запланаваная ўжо на гэтым тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула