БЕЛ Ł РУС

Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Літву пад выглядам арматуры

31.03.2022 / 18:20

Nashaniva.com

Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, днямі ў гэтую краіну пад выглядам арматуры завозіліся кантрабандныя цыгарэты з Беларусі.

Фота: facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

У пункце пропуску «Мядзінінкай» літоўскія мытнікі правяралі беларускую фуру. У паўпрычэпе за фальшывай сценкай была выяўленая схованка.

Кошт кантрабанднага грузу (50 тысяч пачкаў цыгарэт) — каля 180 тысяч еўра. Кіроўцу спачатку затрымалі, але пасля выпусцілі пад заклад.

Праводзіцца расследаванне.

Фота: facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула