БЕЛ Ł РУС

Генштаб Украіны: У Беларусь перакідаюцца найміты з Блізкага Усходу і ракетныя комплексы

31.03.2022 / 20:29

Nashaniva.com

Украінскі Генеральны штаб выдаў новую зводку па стану на вечар 31 сакавіка. У ёй згадваецца і Беларусь, якая выступае ў звыклай ролі плацдарма для ўвядзення ў бой новых сілаў і ракетнага абстрэлу тэрыторыі Украіны. 

Ракетны комплекс «Іскандэр»

Паводле Генштаба, па-ранейшаму фіксуецца перакіданне ў Гомель наймітаў з краін Блізкага Усходу. Паводле атрыманай інфармацыі, 29 сакавіка перакінута 200 наймітаў на вайсковы аэрадром Гомель.

Акрамя таго, Расія працягвае перакіданне ракетных падраздзяленняў у Рэспубліку Беларусь з мэтай павелічэння інтэнсіўнасці абстрэлаў балістычнымі ракетамі населеных пунктаў і аб'ектаў інфраструктуры на тэрыторыі Украіны.

Так, у раёне Гомеля выяўлена прыбыццё трох ракетных комплексаў «Іскандэр» і двух комплексаў СПА «С-300» для іх прыкрыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула