БЕЛ Ł РУС

У Мінску адключаць гарачую ваду пачнуць з 17 мая

1.04.2022 / 14:40

Nashaniva.com

З 17 мая ў Мінску стартуе сезон планавых адключэнняў гарачай вады. Прадоўжыцца ён да 30 жніўня.

Пра гэта распавёў дырэктар філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга», паведамляюць «Мінск-Навіны».

Графік ужо распрацаваны, а тэрміны адключэння сёлета будуць меншыя. Так, у апошнія пяць гадоў у філіяле «Мінскія цеплавыя сеткі» назіраецца скарачэнне тэрмінаў адключэння, а паводле вынікаў 2021 года гарачай вады ў мінчукоў не было ў сярэднім 11,77 дня (11-12 дзён).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула