БЕЛ Ł РУС

«Дзе мой тата?» Маленькі паранены хлопчык з Марыупаля плача на шпітальным ложку і кліча бацьку ВІДЭА

1.04.2022 / 16:55

Nashaniva.com

Маленькі паранены ўкраінскі хлопчык Дзіма плача на шпітальным ложку і кліча свайго бацьку, які, як і сын, пацярпеў ад абстрэлаў у Марыупалі.

Мужчына жывы, але ляжыць у іншай частцы шпіталя.

Лекары супакойваюць малога.

Відэа размясціла CBS News.

Паводле звестак Генпракуратуры Украіны, за час расійска-ўкраінскай вайны загінулі 153 дзіцяці, а больш за 245 былі параненыя. Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Кіеўскай, Данецкай, Харкаўскай і Чарнігаўскай абласцях. 

Гэтыя лічбы, аднак, варта ўспрымаць толькі як мінімальныя, бо насамрэч яны могуць быць нашмат большыя.

Падчас ваенных дзеянняў дакладную статыстыку весці немагчыма пры ўсім жаданні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула