БЕЛ Ł РУС

ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі

2.04.2022 / 1:17

Nashaniva.com

Пад час брыфінгу ў Белым доме дырэктар па камунікацыях Белага дому Кейт Бэдынгфілд заявіла аб падрыхтоўцы новага санкцыйнага спіса з боку ЗША. Гэтым разам санкцыі будуць датычыцца прадпрыемстваў і кампаній абароннага, аэракасмічнага і марскога сектараў.

Белы дом

Прадстаўнік Белага дома заявіла, што цяпер амерыканскія ўлады рыхтуюцца беспрэцэдэнтна ўмацаваць пазіцыі Украіны і давесці абраную Пуціным ваенную стратэгію да краху. Знаходжанне ў санкцыйным спісе будзе азначаць, што арганізацыі, што ў яго патрапілі, не атрымаюць перадавыя тэхналогіі ЗША без ліцэнзіі, а ім у ёй будуць адмаўляць.

У санкцыйны спіс сярод іншага ўнеслі КДБ Беларусі, атрад спецназа КДБ «Альфа» і ўнутраныя войскі МУС Беларусі. З беларускіх прадпрыемстваў там апынуліся МЗКЦ, «БелОМА», «Пеленг» і іншы. Поўны спіс прадпрыемстваў і арганізацый — ТУТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула