БЕЛ Ł РУС

Кіраўніца беларускай суполкі Мікалаева загінула пад расійскім ракетным ударам

2.04.2022 / 15:12

Nashaniva.com

Таццяна Дзяменнікава стала адной, з тых, хто загінуў у выніку ўдару па будынку абладміністрацыі 29 сакавіка.

Таццяну Дзяменнікаву, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і ачольвала абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы», сёння дасталі з-пад завалаў. 

Яе цела апазналі сваякі, паведамляе «Радыё Свабода».

Таццяна Дзяменнікава стала адной з 33 ахвяр абстрэлу расіянамі будынка абласной адміністрацыі, які адбыўся 29 сакавіка.

У Мікалаеве пасля ўдару па абласной адміністрацыі шукаюць кіраўніцу беларускай суполкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула