БЕЛ Ł РУС

Расіяне разбамбілі Крамянчугскі нафтаперапрацоўчы завод

3.04.2022 / 00:48

Nashaniva.com

 Расійскія войскі атакавалі Крамянчуг, у прыватнасці масіравана абстралялі Крамянчугскі НПЗ і навакольныя склады паліва-змазачных матэрыялаў. Пра гэта паведаміў начальнік Палтаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Лунін, піша «Украінская праўда».

Фота: Укрінфарм

«На жаль, інфраструктура прадпрыемства знішчаная. Завод не працуе. Нашы ратавальнікі працягваюць гераічна тушыць пажар», — паведаміў Лунін.

Пацярпелі некалькі людзей, якія атрымалі апёкі, але іх жыццю нічога не пагражае, дадаў кіраўнік АВА. Адзначаецца, што экалагічнай катастрофы няма і ратавальнікі кантралююць сітуацыю.

Крамянчугскі НПЗ (ПАА «Укртатнафта») — найбуйнейшы ва Украіне (і адзіны) нафтаперапрацоўчы завод праектнай магутнасцю 18,6 млн тон. У кампаніі 43,05% акцый належаць дзяржаве ў асобе НАК «Нафтагаз Украіны», астатняе падзелена паміж буйнымі бізнэсменамі Ігарам Каламойскім і Аляксандрам Яраслаўскім.

«Прашу жыхароў Палтаўскай вобласці не выстройвацца ў чаргу за бензінам і не ствараць штучны дэфіцыт. Ва Украіне — вайна, сітуацыя надзвычай складаная, але цалкам кантраляваная», — падкрэсліў Дзмітрый Лунін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула