БЕЛ Ł РУС

Камісар ААН па правах чалавека: Усе целы ў Бучы неабходна эксгумаваць для расследавання

4.04.2022 / 15:14

Nashaniva.com

Камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет пракаментавала ахвяры сярод мірных жыхароў горада Буча пад Кіевам. 

«Мяне жахаюць выявы мірных жыхароў, якія ляжаць мёртвымі на вуліцах і ў імправізаваных магілах у горадзе Буча ва Украіне», — сказала яна.

«Паведамленні, якія паступаюць з гэтай і іншых абласцей, уздымаюць сур'ёзныя і трывожныя пытанні аб магчымых ваенных злачынствах, сур'ёзных парушэннях міжнароднага гуманітарнага права і сур'ёзных парушэннях міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. Важна, каб усе целы былі эксгумаваныя і ідэнтыфікаваныя, каб можна было праінфармаваць сем'і ахвяр і ўсталяваць дакладныя прычыны смерці. Неабходна прыняць усе меры для захавання доказаў», — заявіла Бачэлет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула