БЕЛ Ł РУС

«Доўгі час знаходзіліся на адным месцы без руху, чым публічна дэманстравалі сваё масавае скапленне». Жыхароў Калінкавічаў асудзілі за гэта

4.04.2022 / 16:52

Nashaniva.com

Траіх жыхароў Калінкавічаў асудзілі за падзеі 27 лютага, калі па ўсёй краіне былі анансаваныя антываенныя акцыі. Прытым нават па афіцыйных пратаколах яны вінаватыя толькі ў тым, што «працяглы час знаходзіліся на адным месцы без руху», піша «Палеская вясна».

Пільны міліцыянт Аляксандр Пашэвіч.

Жыхароў Калінкавічаў, якія прыехалі пагуляць у Мазыр, заўважыў начальнік аддзела аховы парадку і прафілактыкі Мазырскага РАУС Аляксандр Пашэвіч, які напісаў на іх данос свайму начальніку.

Згодна з пратаколам:

Вядома, што дзвюм жанчынам у выніку прысудзілі 70 і 15 базавых велічынь штрафу (2240 і 480 рублёў адпаведна), мужчыну — 800 рублёў штрафу. Ніхто з асуджаных не прызнаў сябе вінаватым у тым, што здзейсніў нешта супрацьпраўнае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула