БЕЛ Ł РУС

Чатырохгадовага Сашу, якога каля месяца шукалі бацькі пасля эвакуацыі з Кіеўскай вобласці, знайшлі мёртвым

6.04.2022 / 10:57

Nashaniva.com

«Сёння мы знайшлі цела Сашанькі … Яго душа атрымала спакой», — паведаміла ў сацсетках маці хлопчыка.

Дзіця знікла 10 сакавіка. Хлопчык быў у бабулі ў Вышгародскім раёне Кіеўскай вобласці. Калі пачаліся аблога і бамбёжкі, мясцовыя жыхары вырашылі эвакуяваць дзяцей і жанчын лодкамі. 10 сакавіка Саша і бабуля спрабавалі эвакуявацца з Вышгарада, пераправіцца праз Дняпро. Праз дзесяць хвілін сувязь з лодкай была страчаная.

Пасля, 11 сакавіка, ратавальнікі знайшлі цела бабулі. Пра хлопчыка нічога не было вядома, таму сям'я працягвала пошукі. Да пошукаў хлопчыка падключаліся і ва Украіне, і ў Малдове, і іншых краінах

У ноч на 6 красавіка маці паведаміла, што цела дзіцяці знайшлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула