БЕЛ Ł РУС

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко перавялі ў Магілёў

6.04.2022 / 12:6

Nashaniva.com

Нашаніўцаў Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча перавялі ў СІЗА Магілёва. Яны будуць знаходзіцца там на час разгляду апеляцыі.

Фота: Спутнік

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года.

15 сакавіка яны былі асуджаныя да двух з паловай гадоў калоніі праз абсурднае абвінавачванне ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове, у буйным памеры». 

Падтрымайце Андрэя і Ягора лістамі:

СТ-4, Магілёў, вул. Крупскай, 99А, 212011.

Скурко Андрэю Генадзевічу,

Марціновічу Ягору Аляксандравічу.

«Не варта марнаваць ніводнай хвіліны на нянавісць». Дайшоў ліст Скурко, напісаны ў вечар таго дня, калі пракурор агучыў тэрмін

«На першым месцы з канцэртаў — «Акіян Эльзы». Што піша з-за кратаў Ягор Марціновіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула