БЕЛ Ł РУС

Вікіпедыста з Брэста Паўла Пернікава асудзілі на два гады калоніі

7.04.2022 / 14:55

Nashaniva.com

Нагода — артыкулы пра рэпрэсіі ў Беларусі і катаванні ў калоніях і ізалятарах, паведамляе «Вясна».

Артыкул па якім яго абвіначвалі, — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1).

Пракурор Алена Ціхановіч на судзе прадставіла тры факты:

— у «Вікіпедыі» Павел Пернікаў дапісаў абзац пра забойства ў Брэсце Генадзя Шутава, а таксама пра нежаданне беларускіх уладаў браць на сябе адказнасць за такія смерці;

— у «Вікіпедыі» ў артыкул пра цэнзуру дадаў згадку пра забойства ў 2004 годзе журналісткі Веранікі Чаркасавай;

— на сайце праваабарончай арганізацыі выклаў артыкул пра катаванні і смерці ў месцах пазбаўлення волі.

Суддзя Яўген Брэган пагадзіўся з прапанаваным пракуроркай пакараннем: 2 гады пазбаўлення волі.

Чытайце таксама

Што вядома пра затрыманага рэдактара «Вікіпедыі» Паўла Пернікава

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула