Ва Украіне ліквідавалі 55 дэсантнікаў «элітнага палка» Расіі
Мяркуючы па матэрыялах «Украінскай праўды» ва Украіне загінулі 55 расійскіх вайскоўцаў.
На фотаздымках — вайскоўцы 247-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога Каўказскага казацкага палка, які дыслакуецца ў Стаўрапалі. Сярод загінулых ёсць, у прыватнасці, камандзір палка і некалькі камандзіраў роты.
Відавочна, усе 55 загінуўшых служылі ў адным палку. І ўсе яны загінулі ў час вайны ў Украіне.
Дэталі: таксама журналісты змаглі ідэнтыфікаваць некаторых ваенных. Сярод іх палкоўнік Канстанцін Зізеўскі, камандзір разведроты Аляксандр Лысенка, камандзір танкавай роты Нурмагамед Гаджымагамедаў і іншыя мужчыны.
Іх гібель пацвярджалі прадстаўнікі расійскіх органаў улады, Уладзімір Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў Гаджымагамедава званнем Героя Расіі.