БЕЛ Ł РУС

Спецрэйс з Беларусі ў Туркменістан вярнуўся назад у аэрапорт «Мінск»

8.04.2022 / 21:26

Nashaniva.com

Спецрэйс Мінск-Туркменбаншы здзейсніў экстранную пасадку ў беларускім аэрапорце праз гадзіну пасля ўзлёту. Пра гэта сведчаць дадзеныя Flightradar, піша Zerkalo.io.

Авіякампанія «Туркменістан» па даручэнні ўрада краіны 8 красавіка планавала выканаць спецрэйс для вывазу туркменскіх грамадзян з Беларусі на радзіму, пісаў Turkmenportal.

Самалёт Boeing 737-800 вылецеў з Мінска з гадзінным спазненнем, у 19.39 па мінскім часе, паведамляецца на электронным табло аэрапорта. Мяркуючы па дадзеных Flightradar, борт развярнуўся над Лепелем і вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

У афіцыйных крыніцах інцыдэнт не каментавалі. Телеграм-канал «МотолькоПомоги» са спасылкай на сэрвіс па адсочванні авіяцыйнай абстаноўкі паведамляе, што ў борта адлюстроўваецца аварыйны код. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула