БЕЛ Ł РУС

Памежная служба Эстоніі анулюе візы тым, у каго на машыне ёсць георгіеўская стужка, літары Z ці V

9.04.2022 / 16:57

Nashaniva.com

Памежнікі Эстоніі пачалі больш актыўна кантраляваць выкарыстанне знакаў падтрымкі нападу на Украіну.

Яны не дазваляюць дэманстраваць георгіеўскую стужку або іншыя сімвалы, якія выкарыстоўваюцца Расіяй падчас вайны ва Украіне, напрыклад, літары Z або V.

Памежнікі ўжо анулявалі візы некалькіх чалавек, паведамляе err.ee.

У мінулыя выхадныя ў Германіі і Грэцыі прайшлі прарасійскія аўтапрабегі, якія выклікалі вялікае абурэнне.

Арганізатар аўтапрабега з расійскімі сцягамі ў Берліне ўжо шкадуе пра яго. Яго жыццё стала іншым

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула