БЕЛ Ł РУС

Джонсан паабяцаў Украіне 120 бронемашын і супрацькарабельныя ракеты

9.04.2022 / 20:34

Nashaniva.com

Пасля перамоваў з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Кіеве брытанскі прэм'ер-міністр Барыс Джонсан паведаміў, што Лондан дасць для абароны Украіны 120 бронемашын і новыя супрацькарабельныя ракетныя сістэмы, піша BBC.

Раней Джонсан казаў, што Брытанія павялічыць вайсковую дапамогу Украіне яшчэ на 100 млн фунтаў, пастаўкі зброі будуць уключаць супрацьтанкавыя і супрацьпаветраныя ракеты, а таксама «дроны-камікадзэ».

Сустрэўшыся з Зяленскім, брытанскі прэмʼер адзначыў, што «Украіна насуперак усім чаканням адкінула расійскія войскі ад Кіева і здзейсніла найвялікшы баявы подзвіг XXI стагоддзя».

«Дзякуючы ўпэўненаму лідарству прэзідэнта Зяленскага і непераадольнаму гераізму і адвазе ўкраінскага народа, жахлівыя планы Пуціна цяпер зрываюцца», — сказаў Джонсан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула