БЕЛ Ł РУС

Губернатар Курскай вобласці заявіў аб абстрэле памежнага паста з боку Украіны

9.04.2022 / 20:59

Nashaniva.com

Фотаздымкаў з месца здарэння губернатар Раман Старавойтаў не апублікаваў.

«Сёння ўвечары з боку Украіны з мінамётаў быў абстраляны памежны пост у раёне населенага пункта Елізаветаўка Глушкоўскага раёна. Ніхто не пацярпеў, разбурэнняў няма», — сцвярджае афіцыйны канал курскага губернатара.

Замест фотапацверджання пост пра здарэнне праілюстраваны партрэтам самаго Старавойтава.

Каментароў ад украінскіх уладаў не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула