БЕЛ Ł РУС

Беларускія і ўкраінскія медыкі выратавалі жыццё ўкраінскаму байцу, у якога куля захрасла ў сэрцы

9.04.2022 / 21:41

Nashaniva.com

Беларускі доктар, загадчык аддзялення анэстэзіі і рэанімацыі Максім Паўлоўскі, які працуе ў Кіеўскім шпіталі «Феафанія», распавёў аб складанай аперацыі, праведзенай сумесна беларускімі і украінскімі медыкамі.

Пацыент з камандай дактароў

Салдат УСУ атрымаў пранікальнае раненне грудной клеткі. Куля засела ў задняй сценцы сэрца.

Найскладанейшая адкрытая аперацыя на сэрцы была праведзена сілай брыгады кардыяхірургаў і анестэзіялагічнай брыгады.

Куля, якую дасталі з сэрца

Дзякуючы прафесіяналізму медыкаў, кулю вынялі, а пацярпелы баец — ужо на нагах, паведамляюць «Белыя халаты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула