БЕЛ Ł РУС

Польскія памежнікі паведамляюць, што беларускія сілавікі закідалі іх камянямі

10.04.2022 / 10:28

Nashaniva.com

Памежная служба Польшчы паведамляе пра інцыдэнты, што здарыліся на беларуска-польскай мяжы.

9 красавіка ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя беларускія сілавікі перакінулі праз агароджу на мяжы драўляны масток і закідалі камянямі польскі патруль, выкрыквалі абразы ў іх адрас.

Мяркуецца, што планавалася спроба нелегальнага пераходу мяжы. У той дзень з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі патрапіць 14 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Турцыі, Ірака, Сірыі.

Ранкам 10 красавіка побач з вёскай Чаромха беларускія службоўцы закідалі камянямі польскіх памежнікаў. У гэты ж час, як паведамляе памежная служба, група мігрантаў незаконна перабралася ў Польшчу.

Затрымалі шэсць грамадзян Емена, чатырох з Сірыі і аднаго з Судана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула