БЕЛ Ł РУС

Арастовіч спрагназаваў да 2035 года некалькі ваенных сутыкненняў Украіны з Расіяй

11.04.2022 / 10:13

Nashaniva.com

Пра гэта дарадца Зяленскага заявіў у інтэрв’ю Марку Фэйгіну. Ён параўнаў цяперашнюю сітуацыю з той, якая была паміж Ізраілем і арабамі, калі прайшло пяць войн, «пакуль яны зразумелі, што гэтыя метады не дзейнічаюць, і трэба пераходзіць да іншых».

«Так будзе і ў нас. Не ведаю, ці спатрэбіцца пяць, але некалькі ваенных сутыкненняў да 2035 года нам гарантаваныя. Гэта азначае па сутыкненні кожныя два, а магчыма пяць гадоў. І вялікія сутыкненні кожныя сем-восем гадоў», — перакананы Арастовіч.

Тым грамадзянам, якія не гатовыя да такога раскладу, Арастовіч раіць часова пакінуць Украіну.

«Тым, хто да гэтага не гатовы, хто цяпер крычыць аб тым, як жыць і гадаваць дзяцей, патрэбная нейкая іншая краіна. Тут новы Ізраіль. Толькі маштабы круцейшыя і страшнейшыя», — сказаў ён.

«Яны мараць здацца ў палон да таго, як іх заб'юць». Як прымусова адпраўляюць на вайну жыхароў «ЛНР»і «ДНР»

Маці загінулага 20-гадовага расійскага салдата: Калі б вайна была непатрэбная, яе б і не было

«Вайскоўцам падарылі пахавальны вянок — яны ж хацелі, каб іх сустракалі з кветкамі». Як выжывае Херсон у расійскай акупацыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула