БЕЛ Ł РУС

У аптэках няма лекаў ад свінога грыпу

21.08.2009 / 12:37

Nashaniva.com

Карэспандэнт «НН» пацікавіўся ў бліжэйшай аптэцы (вул. Казлова, 4), ці ёсць там лекі ад «свінога грыпу».

Карэспандэнт «НН» пацікавіўся ў бліжэйшай аптэцы, ці ёсць там лекі ад «свінога грыпу».

Там адказалі, сумна паціснуўшы плячыма, што такіх прэпаратаў няма. І невядома, ці будуць. А таксама параілі лекавацца звычайнымі супрацьвіруснымі прэпаратамі, такімі, як «Рэмантадын».

На пытанне, наколькі дзейсным можа быць падобнае лячэнне, фармацэўты адказаць не змаглі і паведамілі, што могуць прапанаваць марлевую павязку. Іх павінна хапіць усім жадаючым.

АП

Чытай:
У Беларусі яшчэ тры чалавекі захварэлі на свіны грып

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула