БЕЛ Ł РУС

Самалёт Мінск — Ташкент зрабіў экстраную пасадку ў Маскве

11.04.2022 / 17:31

Nashaniva.com

У маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» экстрана сеў самалёт Airbus A-320 кампаніі «Узбекістан», які выконваў рэйс Мінск —Ташкент, перадае ТАСС. Перад гэтым было атрыманае ананімнае паведамленне пра мініраванне. 

Паведамляецца, што цяпер самалёт правяраюць на наяўнасць выбухова небяспечных прадметаў і выбуховых рэчываў. Таксама праводзяцца следчыя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула