БЕЛ Ł РУС

Самы папулярны інфармацыйны сайт Украіны заблакаваны ў Беларусі

11.04.2022 / 22:35

Nashaniva.com

Перастаў адкрывацца ў Беларусі сайт «Украінская праўда» — Pravda.com.ua. 

Імаверна, гэты рэсурс свядома заблакаваны, каб абмежаваць для беларусаў крыніцы інфармацыі пра падзеі ва Украіне.

 «Украінская праўда» — самы папулярны інфармацыйны сайт Украіны. Ён быў заснаваны ў 2000 годзе Георгіем Гангадзэ, які ў тым жа самым годзе быў забіты супрацоўнікамі ўкраінскіх спецслужбаў. Смерць Гангадзэ стала сімвалічнай, менавіта пасля яе пачалося заўважнае ажыўленне актыўнасці мясцовай грамадзянскай супольнасці ў змаганні за свае правы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула