БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што было б лепш, каб вайна хутчэй скончылася

12.04.2022 / 08:32

Nashaniva.com

Учора адбыўся візіт канцлера Аўстрыі Карла Нехамера ў Маскву, дзе аўстрыйскі палітык сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. 

Нехамер пасля сустрэчы працытаваў Пуціна: «Было б лепш, калі б яна — вайна — хутчэй скончылася», піша «РБК-Украіна».

Але канцлер Аўстрыі прызнаў, што з кантэксту гутаркі не было зразумела, пра які метад спынення вайны ішла гаворка.

З аднаго боку, гэтая фраза магла казаць пра тое, што Пуцін гатовы да мірных перамоваў, але нельга выключаць з боку прэзідэнта РФ і жадання хуткай перамогі.

Канцлер нарэшце таксама прызнаў, што ў Еўропы не можа быць ілюзій: прэзідэнт Пуцін цалкам прыняў логіку вайны і дзейнічае адпаведна ёй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула