БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыляцеў на Далёкі Усход

12.04.2022 / 9:17

Nashaniva.com

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі здзейсніў пасадку ў Благавешчанску каля 5:30 па мінскім часе (11:30 па мясцовым).

Сёння Лукашэнка і Пуцін наведаюць касмадром «Усходні», пагутараць з лётчыкамі-касманаўтамі і супрацоўнікамі касмадрома.

Плануецца, што яны ў фармаце адзін на адзін абмяркуюць «актуальныя пытанні ў развіцці двухбаковых адносін, сумесныя меры па супрацьдзеянні санкцыйнага ціску з боку калектыўнага Захаду, абстаноўку ў рэгіёне і свеце, падзеі ва Украіне».

13 красавіка ва Уладзівастоку беларускую дэлегацыю прыме губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула