БЕЛ Ł РУС

Юрыст: Упершыню «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаная зарэгістраваная арганізацыя

12.04.2022 / 12:14

Nashaniva.com

У Беларусі рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці — РЭП. Гэта першы выпадак прызнання «экстрэмісцкім фармаваннем» зарэгістраванага грамадскага аб'яднання (грамадскай арганізацыі), кажа юрыст.

Фота: praca-by.info

«То-бок гэта першы выпадак, калі ў спіс патрапіла зарэгістраваная дзяржавай юрыдычная асоба, дзе ёсць афіцыйнае сяброўства, заснаваная на фармальным членстве структура. Хаця, здавалася б, для гэтага патрэбнае рашэнне суда пра прызнанне арганізацыі экстрэмісцкай», ‒ гаворыць юрыст.

Пры гэтым у АРІП застаецца опцыя пералічэння грошай прафсаюзу РЭП. «Гэта можа быць цяпер складам злачынства, якое прадугледжанае артыкулам 361-2 «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», ‒ папярэджвае юрыст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула