БЕЛ Ł РУС

«Рагаткамі спецыяльнага прызначэння». Заведзеная крымінальная справа па факце «абстрэлу» беларускай мяжы

12.04.2022 / 12:47

Nashaniva.com

Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу па факце «абстрэлу» на беларуска-польскай граніцы.

Следствам устаноўлена, што ноччу з 10 на 11 красавіка польскія вайскоўцы «абстралялі» беларускі пункт пропуску «Пясчатка». Ведамства сцвярджае, што беларускі нарад сляпілі страбаскопамі і ён мог пацярпець ад «абстрэлу».

На месцы здарэння знайшлі каля 40 металічных шарыкаў. На відэа бачна, што абстрэў вёўся з рагатак. СК Беларусі называе іх «рагаткамі спецпрызначэння».

Дзеянні палякаў кваліфікаваныя як злоснае хуліганства, накіраванае на «падрыў стабільнасці і парадку на дзяржаўнай граніцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула