БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў Расіі абмяняць Віктара Медзведчука на палонных украінскіх вайскоўцаў

13.04.2022 / 08:21

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў абмяняць затрыманага 12 красавіка кіраўніка палітрады партыі «Апазіцыйная платформа — за жыццё», кума Пуціна Віктара Медзведчука, на палонных украінскіх вайскоўцаў.

«Вельмі сімвалічна, што менавіта ў Дзень касманаўтыкі быў затрыманы спадар Медзвядчук. Ён хаваўся 48 дзён. І вось нарэшце вырашыў паспрабаваць збегчы за межы нашай дзяржавы. <…> Лічу асабліва цынічным з яго боку выкарыстанне ваеннага камуфляжу. Спрабаваў так замаскіравацца. <…>

Што ж, калі Медзвядчук сам абраў для сябе ваенную форму, ён падпадае пад правілы ваеннага часу. Прапаную Расійскай Федэрацыі абмяняць гэтага вашага хлопца на нашых хлопцаў і дзяўчат у рускім палоне. Таму важна, каб нашы праваахоўныя органы і вайскоўцы таксама разгледзелі такую магчымасць», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Футра, золата і настальгія па саўку. Так выглядае закарпацкая рэзідэнцыя кума Пуціна Віктара Медзведчука ШМАТ ФОТА

Побач з палацам Медзведчука знайшлі яго раскошны вагон-рэстаран ШМАТ ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула